Чым займается STP?

Study Tours to Poland (STP) – гэта праграма Польска-Амерыканскага Фонду Свабоды, якая рэалізуецца Фондам “Лідэры зменаў” у супрацоўніцтве з Фондам Барусія. У межах Праграмы арганізуюцца навучальныя візіты ў Польшчу для асобаў з Усходняй Еўропы, Паўнёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Прапанова Праграмы накіравана для студэнтаў і прафесіяналаў з розных сфераў дзейнасці і з розных спецыяльнасцяў.

Візіты студэнтаў

STP для студэнтаў з’яўляецца адной з першых польскіх цыклічных адукацыйных праграмаў, накіраваных на студэнцкую моладзь з Усходняй Еўропы. У яго межах студэнты з Беларусі, Малдовы, Расіі і Ўкраіны прымаюць удзел у навучальных візітах у Польшчы.

Даведайся больш!

Візіты прафесіяналаў

Мэтай STP для прафесіяналаў з’яўляецца дзяленне з польскімі калегамі досведам пабудовы і функцыянавання дзяржаўных установаў, грамадзянскай супольнасці, свабоднарынкавай эканомікі і еўрапейскай інтэграцыі праз арганізаваныя ў Польшчы навучальныя візіты.

Даведайся больш!

Стажыроўкі

STP для прафесіяналаў арганізуе стажыроўкі ў Польшчы. Час прыбывання на стажыроўцы ўсталёўваецца ў залежнасці ад патрэбаў стажора і магчымасцяў прымаючай установы. Стажоры маюць магчымасць атрымаць веды па тэме функцыянавання ўстановы і распрацаваных рашэнняў.

Даведайся больш!

Дзе дзейнічает STP?

Study Tours to Poland ахоплівае тэрыторыю ўсёй Польшчы.